У Віцебску пасля аднаўлення адкрылі Вялікую Любавіцкую сінагогу
У Віцебску пасля аднаўлення адкрылі Вялікую Любавіцкую сінагогу, паведаміла газета «Витебские вести».
Будынак знаходзіцца на вуліцы Рэвалюцыйнай недалёка ад чыгуначнага вакзала і ёсць часткай гістарычнага цэнтра горада, мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, як адзіная ацалелая да нашых дзён сінагога Віцебска мінулых стагоддзяў.
Па словах экспертаў, якія прысутнічалі на цырымоніі адкрыцця, яшчэ некалькі гадоў — і будынак было б не выратаваць.
«Гэта падзея — аднаўленне гістарычнай справядлівасці. Акрамя таго, на Віцебшчыне адным месцам для вернікаў стала больш. А гэта значыць, што крыху больш Божага блаславення сышло на нашу зямлю, — сказаў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. — Упэўнены, што сінагога — сапраўднае ўпрыгажэнне горада, славутасць, якая будзе месцам прыцягнення для многіх людзей».
Паводле інфармацыі рэсурсу, сінагога будзе не толькі месцам для малітваў, але і культурна-асветніцкім цэнтрам з выставамі, прэзентацыямі, яе дзверы будуць адчыненыя для ўсіх ахвотных.
Чытайце таксама:
Ці ў Беларусі знаходзяцца гэтыя славутасці? Тэст