БЕЛ Ł РУС

Беларускія вайскоўцы дапамагаюць мігрантам пераадольваць агароджы на мяжы — намеснік міністра

31.07.2023 / 9:2

Nashaniva.com

Беларусь забяспечвае мігрантаў абсталяваннем для пераадолення агароджаў на польскай мяжы, паведаміў у твітары ўпаўнаважаны ўрада Польшчы па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын.

Фота: твітар Станіслава Жарына

Па ягоных словах, сітуацыя на мяжы Польшчы з Беларуссю застаецца напружанай, а «напады на польскіх памежнікаў — ахоўнікаў і салдат — з боку груп агрэсіўных замежнікаў адбываюцца штодня».

«Беларускія спецслужбы не толькі дастаўляюць мігрантаў у памежную зону, але і даюць ім абсталяванне для нелегальнага пераходу (лесвіцы, балтарэзы) і штурму польскіх памежнікаў (камяні, цэглу)», — адзначыў Жарын.

Як перакананы намеснік міністра, «працягваецца гібрыдная аперацыя са стымуляваным, штучным міграцыйным ціскам», і Польшча «падвяргаецца пастаянным нападам». Ён таксама лічыць, што гэта «частка расійскага плана дэстабілізацыі Еўропы, у прыватнасці ўсходняга фланга НАТА».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула