БЕЛ Ł РУС

Шайгу ацаніў страты Украіны ў больш чым 20 тысяч чалавек за адзін месяц

31.07.2023 / 15:3

Nashaniva.com

Пра ўласныя страты расійскі міністр нічога не паведаміў.

Сяргей Шайгу. Фота: Sergey Fadeichev / Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу сцвярджае, што УСУ страцілі ў ліпені гэтага года больш за 20 тысяч вайскоўцаў.

«За мінулы месяц у выніку паспяховых дзеянняў нашых войскаў страты праціўніка склалі больш за дваццаць тысяч восемсот вайскоўцаў, калі казаць дакладна, то 20 824 чалавекі», — заявіў Шайгу ў панядзелак.

Акрамя таго, па сцвярджэннях Шайгу, украінская армія страціла за адзін месяц 2 227 «адзінак рознага ўзбраення», «у тым ліку 10 танкаў Leopard, 11 амерыканскіх БМП Bradley, 40 амерыканскіх артылерыйскіх сістэм М777 і 50 самаходных артылерыйскіх установак з Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Францыі і Польшчы».

Пра ўласныя страты расійскі міністр нічога не паведаміў.

Паводле звестак аналітычнага інтэрнэт-партала Oryx, які ацэньвае страты бакоў на падставе дакументальна пацверджанай і верыфікаванай інфармацыі, расійскае войска губляе падчас баёў ва Украіне нашмат больш вайсковай тэхнікі, чым УСУ.

Так, паводле апошніх звестак экспертаў, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Украіна страціла агулам 4 042 адзінкі тэхнікі. Страты Расіі, паводле іх падлікаў, склалі 11 445 адзінак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула