БЕЛ Ł РУС

Ліквідуецца мінскі забаўляльны парк «Дрымлэнд», уласнік «страціў цікавасць да праекта»

31.07.2023 / 17:47

Nashaniva.com

Юрыдычную асобу, якая кіравала паркам «Дрымлэнд», ліквідуюць. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце Адзінага дзяржаўнага рэгістра, заўважыў Office Life. Гэта, відаць, азначае, што перастане існаваць і сам парк.

Фота: Яндэкс-Карты

Парк быў зарэгістраваны ў 2014 годзе. Першапачаткова ў ім былі атракцыёны і адкрыты аквапарк.

Але ў апошнія гады ў «Дрымлэнда» былі вялікія цяжкасці. У выніку гэтым летам на тэрыторыі парку не адкрылася нават аквазона з басейнамі, а ў сярэдзіне ліпеня стала вядома, што кампанію ліквідуюць.

Як растлумачылі Office Life прадстаўнікі ліквідатара, рашэнне было прынята ўласнікам, які страціў цікавасць да праекта. На канец ліпеня крэдыторскай запазычанасці ў кампаніі няма, толькі бягучая — прыкладна адна тысяча рублёў.

Чытайце таксама:

SPA-пляж толькі для дарослых — што новага будзе ў аквапарках гэтым летам

Хлопец даў пакатацца сяброўцы і ўляцеў на вялікія грошы. Машына была каршэрынгавай

«Калі б Каўрыгін узяў сабе ў менеджары адстаўнога генерала, то абышлося б». Бізнэсоўцы пракаментавалі закрыццё «Новага зроку»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула