БЕЛ Ł РУС

На Магілёўшчыне прайшло свята «У госці да радзімічаў»

1.08.2023 / 16:1

Nashaniva.com

Ужо дзясяты год запар у аграгарадок Радамля Чавускага раёна аматары старажытнай культуры з’язджаюцца, каб згадаць часы летапісных радзімічаў, паведамляе выданне «Магілёў. Media».

Сёлетні этнафэст «У госці да радзімічаў» парадаваў наведвальнікаў тэатралізаванымі дзеяннямі з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі, абрадамі, рытуаламі, здабычай жывога агню і паказальнымі баямі рэканструктараў.

Лічыцца, што тысячу гадоў таму паселішча Радамля было адным з радавых цэнтраў славянскага саюзу радзімічаў, якое адыграла важную ролю ў фармаванні беларусаў. Сведка тых даўніх стагоддзяў — помнік археалогіі Радамльскае замчышча.

Этнафестываль «У госці да радзімічаў» упершыню адбыўся ў 2014 годзе.

Фэст ужо стаў мясцовым брэндам.

Чытайце таксама:

У Бярэзінскім запаведніку пройдзе фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока»

У Варшаве адбудзецца маштабны фэст беларускай музыкі

Да касцельнага фэсту ў Гудагаі зладзілі мотапілігрымку ШМАТ ФОТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула