БЕЛ Ł РУС

Шматдзетнага бацьку арыштавалі на 5 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

2.08.2023 / 14:30

Nashaniva.com

Суддзя Шаркаўшчынскага раёна Аксана Табола 19 ліпеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў пакарала арыштам на пяць сутак мясцовага жыхара і шматдзетнага бацьку Уладзіміра Рынкевіча.

У судзе было ўстаноўлена, што Уладзімір размяшчаў, захоўваў і доўгі час распаўсюджваў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» інфармацыю інтэрнэт-супольнасцяў «Stop Luka» і «Белсат», якія былі ўнесеныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Пры вынясенні пакарання суддзя Табола прыняла ў разлік, што «правапарушальнік» шчыра раскаяўся, а таксама тое, што ён мае на ўтрыманні малалетніх дзяцей, піша «Віцебская вясна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула