БЕЛ Ł РУС

На дачку журналіста Змітра Лупача заведзена крымінальная справа. Яна ў СІЗА

2.08.2023 / 15:0

Nashaniva.com

Святлана Лупач знаходзіцца за кратамі тры месяцы.

Яшчэ на пачатку мая глыбоцкія міліцыянты апоўначы затрымалі дачку журналіста Змітра Лупача Святлану. У той дзень яна адпачывала на Глыбоччыне разам з сябрамі, міліцыянты прыехалі ў самы разгар адпачынку і спачатку затрымалі ўсіх, але пасля выпусцілі і пакінулі ў міліцыі адну Святлану, паведамляе «Віцебская вясна».

Фота ўзятае з архіўнай версіі старонкі дзяўчыны Укантакце

Суддзя Андрэй Тарасевіч 3 мая пакараў яе спачатку 10 суткамі па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога дзяўчыне прысудзілі яшчэ 25 базавых велічыняў штрафу.

Пазней Святлану перавялі ў Віцебскае СІЗА, ёй інкрымінуюць «народны» арт. 342 КК (арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Глыбоцкі журналіст Зміцер Лупач з'ехаў з Беларусі ў ліпені 2021-га года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула