БЕЛ Ł РУС

Чырвоныя парэчкі — 50 капеек, агуркі — рубель. Пачым у людзей купляюць гародніну, ягады, лісічкі

3.08.2023 / 12:27

Nashaniva.com

Белкаапсаюз актыўна нарыхтоўвае гародніну, садавіну, ягады і грыбы, купляючы іх у насельніцтва. Пра гэта ў Нацыянальным прэс-цэнтры распавяла Аксана Скіндэр, начальнік упраўлення нарыхтовак, як піша Blizko.by.

Паводле яе слоў, сёння ў Беларусі працуе 760 нарыхтоўчых пунктаў, таксама налічваецца каля тысячы нарыхтоўшчыкаў, якія скупляюць у грамадзян дары лесу і поля.

У першым паўгоддзі ў жыхароў краіны было закуплена прадукцыі і сыравіны на 155 мільёнаў рублёў.

Усяго ж за шэсць месяцаў года прадпрыемствы спажыўкааперацыі нарыхтавалі 2,6 тысячы тон бульбы, з іх 1,7 тысячы тон — у насельніцтва; 11,5 тысячы тон гародніны (8,7 тысячы — у насельніцтва); 3,7 тысячы тон пладоў і ягад. Акрамя таго, сёння ў беларусаў пачалі купляць яшчэ і грэцкія арэхі, якія раней пастаўляліся з Малдовы.

Чарніц сёлета атрымалася набыць усяго 177 тон.

Аксана Скіндэр прывяла закупачныя цэны на прадукцыю:

Чытайце таксама:

Чарніц мала-мала

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула