БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць кватэру Уладзіміра Мулявіна

3.08.2023 / 23:0

Nashaniva.com

У Мінску прадаецца апошняя кватэра, у якой жыў стваральнік легендарнага ансамбля «Песняры» Уладзімір Мулявін. Аб'яву аб продажы кватэры размясціў у папулярнай сацсетцы прадстаўнік аднаго з агенцтваў нерухомай маёмасці, заўважыла «Камсамольская праўда».

Фота: сацсеткі

Кватэра размяшчаецца на вуліцы Леаніда Бяды, недалёка ад універсама «Рыга».

Фота: сацсеткі

Паведамляецца, што панэльны дом быў пабудаваны ў 1982 годзе, кватэра знаходзіцца на сёмым паверсе дванаццаціпавярховіка. Уладзімір Мулявін жыў на сёмым паверсе.

Агульная плошча жылля — 61,6 квадратнага метра, у ім тры асобныя пакоі, а таксама адразу дзве прасторныя лоджыі. На падлозе — лінолеум, вокны драўляныя.

Фота: сацсеткі

Прадаецца кватэра за 72500 даляраў, гэта значыць па 1112 даляраў за метр.

На доме — памятная мемарыяльная дошка. Фота: сацсеткі

Чытайце таксама:

Дык глядзець ці не? Разбіраемся, чаго чакаць ад скандальнага серыяла пра «Песняроў»

У серыяле пра «Песняроў» заблюрылі сцэны з акцёрам-купалаўцам. Проста паглядзіце на гэтыя кадры

Артыст «Беларускіх песняроў» Уладзіслаў Місевіч распавёў, як сышоў з ансамбля ў 2020-м

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула