Старшакласнікам раздадуць падручнікі аб генацыдзе
Старшакласнікі сёлета атрымаюць падручнікі з раздзелам аб генацыдзе насельніцтва краіны ў гады вайны, падрыхтаваным на базе матэрыялаў пракуратуры, якая расследуе адпаведную справу. Пра гэта сёння заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, піша Reform.by.
Ігар Петрышэнка. Фота: урад Беларусі
«Таксама значную ўвагу будзем надаваць новым дапаможнікам. Сёлета [распрацавана] больш за 29 новых навучальных дапаможнікаў для дзяцей, для 9—11-х класаў — навучальны дапаможнік, у які ўвайшоў раздзел аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны паводле матэрыялаў расследавання Генпракуратуры», — сказаў ён.
Паводле слоў Петрышэнкі, сёлета ў першы клас пойдуць 110 тысяч школьнікаў. Усяго ж у школах будзе вучыцца больш за адзін мільён дзяцей.
Чытайце таксама:
Швед вызначыўся, па якіх артыкулах будуць судзіць памерлых
На кніжнай выставе ў Мінску дабіўся трыумфу «Генацыд беларускага народа»