БЕЛ Ł РУС

«Манчэстэр Сіці» купляе 21-гадовага абаронцу за рэкордныя грошы

5.08.2023 / 9:40

Nashaniva.com

«Манчэстэр Сіці» (галоўны трэнер — Пеп Гвардыёла) падпісаў 21-гадовага абаронцу зборнай Харватыі і «Ляйпцыга» Ёшку Гвардыёла. Сума трансферу — 90 мільёнаў еўра, паведаміў у сацсетках вядомы інсайдар Фабрыцыа Рамана.

Ёшка Гвардыёл гуляў за «Ляйпцыг» з 2020 года. Фота: Matthias Hangst / Getty Images

Гэта рэкордныя грошы для абаронцы ў сусветным футболе.

Дагэтуль рэкорд быў у Хары Магуайра, якога «Манчэстэр Юнайтэд» купіў у «Лестэра» чатыры гады таму за 87 мільёнаў еўра, а цяпер спрабуе збыць у «Вест Хэм» за 35 мільёнаў еўра. А лонданскі клуб прапаноўвае толькі 20 мільёнаў.

Нідэрландзец Матэйс дэ Лігт перайшоў з «Аякса» ў «Ювентус» за 85 мільёнаў, Віргіл ван Дэйк з «Саўтгемптана» ў «Ліверпуль» за 84,5 млн.

Ёшка Гвардыёл пачынаў кар'еру ў заграбскім «Дынама», у 2020 годзе ён перайшоў у «Ляйпцыг», за які згуляў 59 матчаў, забіў тры мячы.

За зборную Харватыі, нягледзячы на свой узрост, правёў ужо 21 гульню, стаўшы адным з найлепшых гульцоў на чэмпіянаце свету ў Катары, заваяваў са сваёй зборнай бронзу.

Чытайце таксама:

Унікальнае дасягненне. Упершыню клуб з Фарэрскіх астравоў згуляе ў групавым турніры еўракубкаў

Легендарны Буфон завяршыў кар'еру. Ён гуляў да 45 гадоў

«Рэал» купіў 19-гадовага паўабаронцу за 103 мільёны еўра

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула