БЕЛ Ł РУС

Удзельнікі сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі, у тым ліку Кітай, узгаднілі прынцыпы 

6.08.2023 / 9:56

Nashaniva.com

Кітай і Саудаўская Аравія разам здольныя прымусіць Расію спыніць вайну, бо Масква залежыць ад паставак энерганосьбітаў у Кітай і абсталявання з Кітая, а Саудаўская Аравія кантралюе ўзровень цэнаў на нафту.

Наследны прынц Саудаўскай Аравіі Махамед бін Салман. Saudi Press Agency via AP

Удзельнікі сустрэчы ў Джыдзе (Саудаўская Аравія) па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне дасягнулі дамоўленасці «аб павазе цэласнасці ўкраінскай тэрыторыі», піша італьянская газета Corriere della Sera са спасылкай на ўласныя крыніцы ў Еўрасаюзе.

Паводле слоў суразмоўцаў, прадстаўнікі 42 дзяржаў прыйшлі да разумення, што «павага тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны павінна быць у цэнтры любога мірнага пагаднення, як і вяршэнства Статута ААН».

Прынята рашэнне аб фармаванні працоўных груп у ключавых пытаннях прапанаванай украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім «формулы міру».

«Тэрміны сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў яшчэ не вызначаны, але цалкам імаверна, гэта адбудзецца да канца года», — дадалі крыніцы.

На сустрэчу для пошуку дыпламатычнага развязання канфлікту ва Украіне сабраліся высокія прадстаўнікі чатырох дзясяткаў дзяржаў, у тым ліку Індыі і Бразіліі. ЗША рэпрэзентуе дарадца прэзідэнта ў нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван.

Прарывам стаў прыезд на сустрэчу спецыяльнага прадстаўніка Кітая ў пытаннях канфлікту ва Украіне Лі Хуэя.

Расія ў сустрэчы ў Джыдзе не ўдзельнічае.

Кітай і Саудаўская Аравія разам здольныя прымусіць Расію спыніць вайну, бо Масква залежыць ад паставак энерганосьбітаў у Кітай і абсталявання з Кітая, а Саудаўская Аравія кантралюе ўзровень цэнаў на нафту. На першым этапе вайны дзве гэтыя краіны чакалі, аднак правал планаў Масквы і лукашэнкаўскага рэжыму выклікаў асцярожныя змены пазіцый як Паднябеснай, так і Эр-Рыяда.

Дыскусіі працягнуцца ў нядзелю, 6 жніўня. Сустрэча праходзіць за зачыненымі дзвярыма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула