БЕЛ Ł РУС

Паўночная Карэя праводзіць дэнамінацыю

2.12.2009 / 11:16

Сяргей Гезгала

Новыя воны маюць намінал у 100 разоў меншы за старыя.

Дэнамінацыя праводзіцца ў тыповым для таталітарнай краіны стылі. Абмен на новыя воны дазволены толькі на абмежаваную суму грошай — да 100 тысяч вонаў гатоўкай і да 200 тысяч на рахунку. Такім чынам урад спрабуе сканфіскаваць багацці, атрыманыя ад «спекуляцыі» і «незаконнай дзейнасці».

Курс старога вона на чорным рынку складаў ад 2000 да 3000 за даляр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула