Сваякі просяць падтрымаць палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк
8.08.2023 / 18:58
Паліна Шарэнда знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3 — 7 жніўня для яе ўзялі перадачу. У СІЗА палітзняволеная будзе знаходзіцца на працягу двух месяцаў да суда, паведамляе муж жанчыны Андрэй Шарэнда і заклікае беларусаў да салідарнасці з Палінай.
«Я прашу дасылаць Паліне паштоўкі і лісты. Можна таксама даслаць грашовы перавод на невялікую суму 5—10 рублёў. Гэта таксама вельмі важна для падтрымкі Паліны, на знак салідарнасці з ёю. Каб яна бачыла, што не забытая.
Грашовыя пераводы можна дасылаць як праз пошту, так і ў электронным выглядзе. Таксама не забаронены невялічкія бандэролі. Сама Паліна і яе сям'я будуць вельмі ўдзячныя», — піша Андрэй Шарэнда.
Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
Адрас для падтрымкі жанчыны: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк.
Чытайце таксама:
На «Нафтане» не спыняюцца звальненні за палітыку. Прычына — падпіскі на незалежныя тэлеграм-каналы
У Гомелі сілавікі затрымалі жанчыну на матацыкле з-за колеру шлема
Прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек, сярод іх грамадзянін Польшчы