БЕЛ Ł РУС

На оптыка-механічным заводзе ў Падмаскоўі адбыўся выбух на складзе піратэхнікі

9.08.2023 / 11:36

Nashaniva.com

На оптыка-механічным заводзе ў Сергіевым Пасадзе адбыўся выбух, там абвешчаная эвакуацыя, на месца прыбылі сілавікі і кіраўнік акругі, паведамляюць мясцовыя ўлады. Дзясяткі чалавек пацярпелі. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, у Сергіевым Пасадзе выбухнуў арандаваны ангар з піратэхнікай, паведамляе ТАСС са спасылкай на экстранныя службы.

Паводле «Базы», колькасць пацярпелых у выніку выбуху на складзе з піратэхнікай у Сергіевым Пасадзе павялічылася да 22 чалавек. Пад заваламі яшчэ могуць знаходзіцца людзі.

Выбух быў такой магутнасці, што ў дамах навокал павыляталі шыбы.

Выбух на тэрыторыі завода ў Сергіевым Пасадзе адбыўся праз парушэнне тэхналагічнага працэсу, распавялі агенцтву РИА Новости ў МНС Расіі.

Загорскі оптыка-механічны завод, мяркуючы з інфармацыі на яго сайце, займаецца распрацоўкай і вытворчасцю шырокага спектра прыбораў.

У пераліку прадукцыі — афтальмалагічнае абсталяванне, біноклі, лор-абсталяванне і дэфібрылятары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула