БЕЛ Ł РУС

Талачынскі суд аштрафаваў за палітычныя погляды шматдзетную маці

9.08.2023 / 13:52

Nashaniva.com

Вінаватай паводле ч.2 арт.19.11 КаАП прызналі Вольгу Кубарскую, маці чацвярых дзяцей. На яе старонцы ў сацыяльнай сетцы міліцыянты знайшлі «экстрэмісцкія» рэпосты.

Вольга Кубарская. Фота: сацсеткі

Суддзя Алеся Саян пакарала жанчыну штрафам у памеры 1110 рублёў. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць тэлефон Кубарскай, піша «Вясна».

Вядома, што Вольга працуе ў б'юці-сферы, выхоўвае трох сыноў і дачку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула