БЕЛ Ł РУС

У Эквадоры кандыдата ў прэзідэнты застрэлілі проста пасля мітынгу

10.08.2023 / 7:22

Nashaniva.com

Група невядомых увечары 9 жніўня тройчы стрэлілі ў галаву Фернанда Вільявісенсіа ў сталіцы краіны Кіта ў Coliseo T. W. Anderson, дзе праходзіў перадвыбарчы мітынг. Вільявісенсіа без прыкмет жыцця быў дастаўлены ў клініку, дзе канстатавалі яго смерць.

Фота: Juan Diego Montenegro / AP

Паводле слоў відавочцаў, яны пачулі, як пачаліся стрэлы, пасля чаго цяжкапаранены кандыдат у прэзідэнты ўпаў. Усяго раненні ў выніку страляніны атрымалі каля васьмі чалавек. Паліцыя шукае нападнікаў.

Выданне Expreso піша, што Вільявісенсіа быў застрэлены, калі сеў у аўтамабіль, выдзелены паліцыяй.

Ён быў адным з кандыдатаў, якіх ахоўвалі паліцыянты. За тыдзень да гэтага палітык паведамляў пра пагрозы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула