БЕЛ Ł РУС

Чым цяпер займаюцца браты-тыктокеры, якіх затрымліваў ГУБАЗіК

11.08.2023 / 10:5

Вера Белацаркоўская

У 2022-м беларускія сілавікі затрымалі братоў Белавусавых — зорных па беларускіх мерках тыктокераў. Проста ў тыкток аднаго з іх выклалі відэа, дзе хлопец стаіць на каленях. Расказваем, як склалася іх жыццё пасля затрымання.

Фота: secret.wear.store / Instagram

Старэйшага з братоў Белавусавых, Уладзіслава, ГУБАЗіК затрымаў 4 кастрычніка 2022 года. 26-гадовы хлопец на той час сур’ёзна займаўся хакеем на траве — выступаў за клуб «Мінск» і быў форвардам нацыянальнай зборнай. Але збольшага яго ведалі па тыктоку, дзе ў Белавусава-старэйшага было больш за два мільёны падпісчыкаў.

Туды сілавікі і выклалі відэа з хлопцам. На кадрах спартовец-тыктокер казаў, што адным са сваіх ролікаў ён быццам бы «пакрыўдзіў ці зняважыў супрацоўнікаў міліцыі». Спартовец стаяў на каленях відавочна не па сваёй волі.

12 кастрычніка сілавікі затрымалі малодшага з братоў-блогераў, Андрэя, які таксама быў у мінулым звязаны са спортам і ўваходзіў у зборную па хакеі на траве. Адпаведнае відэа «залілі» ўжо ў ягоны акаўнт у тыктоку. Але 20 кастрычніка абодвух Белавусавых выпусцілі на волю.

Чым браты займаліся з таго часу?

Перш за ўсё вярнуліся да блогерства. На сёння ў акаўнта Андрэя Белавусава raze_iam два мільёны падпісчыкаў, у акаўнта Уладзіслава — 2,3 мільёна. Браты актыўна здымаюць новыя відэа і нярэдка з'яўляюцца ў роліках адзін аднаго. Вось, напрыклад, Белавусавы на канале старэйшага з братоў узнаўляюць трэндавы танец.

@belousov_10

Кто здесь приемный

♬ оригинальный звук - Лёша Летучий

А вось такі ж ролік ад малодшага Белавусава, Андрэя.

@raze_iam

Малой уже нас по росту догнал

♬ оригинальный звук - Я ГЛЕБАС

Браты-тыктокеры працягваюць здымаць відэа і пра розныя жыццёвыя сітуацыі, асабліва пра адносіны з дзяўчатамі. Яны спецыялізуюцца на жанры «антыпікап» — гэта наўмысна няўдалыя спробы флірту. 

@belousov_10

Новый антипикап уже на youtube: Belousov10

♬ оригинальный звук - Belousov10

Малодшы Белавусаў, Андрэй, пад нікам Raze спрабуе спяваць і выпускае свае трэкі. Ён займаўся гэтым яшчэ да знаёмства з сілавікамі. Летам 2022-га Raze выпусціў сумесны кліп з рэперам Дзімам Роўзам на песню «Усё пройдзе» з немудрагелістым тэкстам. Вось некалькі радкоў: «Чуеш, не грузіся, браты блізка, усміхніся, яна не вартая тваіх слёз і букетаў руж». Відэа на гэты трэк хлопцы здымалі ў тым ліку на стадыёне «Дынама».

Цяпер Андрэй прасоўвае сваю новую песню «А казалі, не такая, фігура як у Кайлі». Брат дапамагае.

@raze_iam

До конца

♬ оригинальный звук - Рэйз

Яшчэ Raze надумаўся ісці ў беларускі медыяфутбольны клуб DMedia, і каманда ўжо пачала трэніроўкі. Нагадаем, што медыяфутбол — гэта спаборніцтва між камандамі, дзе вядомыя блогеры і зоркі шоу-бізнэсу гуляюць разам з футбалістамі-ветэранамі. У беларускай камандзе з вядомых спартоўцаў будзе, напрыклад, Станіслаў Драгун, які некалі забіваў лонданскаму «Арсеналу», Ігар Шытаў, Максім Жаўнерчык і Віталь Радзівонаў. Што да блогераў, то Андрэй не перацягнуў сюды брата з хакея на траве — кампанію Белавусаву-малодшаму складуць у тым ліку блогеры Бадабумчык (Улад Музалёў, 2,4 мільёна падпісчыкаў у тыктоку) і юны Даня Под (1,07 мільёна падпісчыкаў у ютубе).

Што да старэйшага з братоў, Уладзіслава, то ён не так актыўна асвойвае новае, як Raze. Яго пасты ў інстаграме — гэта збольшага стэрэатыпныя публікацыі пра дзяўчат, грошы і знаёмствы. Трохі выбіваецца навіна пра тое, што ў маі 2023-га Уладзіслаў пакінуў хакейны клуб «Мінск» і скончыў такім чынам са спортам. 

А яшчэ Белавусаў-старэйшы мае сваю школу па арбітражы трафіку (гэта працэс закупу інтэрнэт-трафіку па нізкай цане і яго наступны перапродаж па больш высокай цане). Самае таннае навучанне ў школе каштуе 1090 рублёў за 30 дзён, пасля яго на сайце школы абяцаюць у першы месяц выйсці на даход ад дзвюх тысяч даляраў. ІП Белавусаў адкрыў у лістападзе 2022 года — праз месяц пасля гісторыі з ГУБАЗіКам.

У Беларусі ствараюць медыйны футбольны клуб

Ніякіх дасягненняў, затое досвед працы ў аўтарытарызме. Расказваем пра новага трэнера футбольнай зборнай Беларусі

Ціманоўская распавяла пра нагоду для гонару, адказ у сацсетках Азаронку, прафесійнае і асабістае

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула