БЕЛ Ł РУС

Супрацоўніцу Талачынскага лясгаса аштрафавалі на 1110 рублёў «за экстрэмізм»

11.08.2023 / 9:53

Nashaniva.com

Штраф Вікторыі Казун, маці траіх дзяцей, 21 ліпеня прысудзіла суддзя Талачынскага райсуда Наталля Барысавец.



Вікторыя Казун. Фота: сацсеткі

Згодна з матэрыяламі адміністрацыйнай справы, распачатай паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП, Вікторыя мела на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» паведамленні медыя, прызнанага «экстрэмісцкім». За гэта суд аштрафаваў яе на 30 базавых велічынь.

Як паведамляе «Віцебская вясна», два гады таму Вікторыя была гераіняй артыкула «Як сумясціць выхаванне траіх дзяцей і працу памочніка ляснічага, ведае Вікторыя Казун, якая ўжо 16 гадоў працуе ў Талачынскім лясгасе». Артыкул быў надрукаваны ў абласной газеце «Витебские вести» напярэдадні 8 Сакавіка.

Чытайце таксама:

Талачынскі суд аштрафаваў за палітычныя погляды шматдзетную маці

За «пікетаванне ў сацсетках» пакаралі вялікім штрафам манцёра з Коханава

Дваіх работнікаў талачынскага лясгаса будуць судзіць за «экстрэмісцкія матэрыялы»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула