БЕЛ Ł РУС

Завод «Прамень» выпусціў гадзіннік з выявамі мінскіх панэлек і Траецкага прадмесця

11.08.2023 / 19:28

Nashaniva.com

Мінскі гадзіннікавы завод «Прамень» выпусціў гадзіннікі-аднастрэлачнікі з выявамі мінскіх панэлек, пабудоў 1950-х гадоў і Траецкага прадмесця на цыферблатах, піша CityDog.io.

«Must Art. Аблічча Мінска» — лімітаваная калекцыя, прысвечаная сталічнай архітэктуры. У яе ўваходзіць тры мадэлі гадзіннікаў.

«Панэлька»

«Траецкае»

«Сталінка»

Кожнай мадэлі выпушчана па 100 штук. «Сэрца» гадзіннікаў — легендарны механізм завода «1801».

Дызайнерка цыферблатаў — Ліза Хіхлушка, якая стала пераможцай конкурсу маладых мастакоў MUST ART — 2023. Гэты конкурс штогод праводзіць Мінскі гадзіннікавы завод.

Пераможца конкурсу быў абвешчаны ў красавіку, і вось цяпер Мінскі гадзіннікавы завод адкрыў перадзамову на гадзіннік з дызайнам мастачкі.

Аформіць перадзамову на гадзіннік можна на сайце, старт продажу — 21 жніўня 2023-га. Цана — 157 еўра. Зрэшты, можна і выйграць гадзіннік бясплатна. Для гэтага трэба паўдзельнічаць у конкурсе, які ладзіць завод «Прамень».

Чытайце таксама:

«Разводзіцца будзем у беларускім консульстве». Як перажыць разрыў адносін у эміграцыі? Вось чатыры гісторыі беларусак — і каментарый псіхолага

«Гэта зусім не балюча і каштуе ўсяго 2500 еўра». Мінчукі ўсё часцей ездзяць на перасадку валасоў у Турцыю. Вось гісторыя аднаго хлопца

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула