БЕЛ Ł РУС

У Аўстрыі закрылі супермаркет праз павука, укус якога выклікае эрэкцыю. Але вясёлага мала

11.08.2023 / 19:42

Nashaniva.com

Днямі ў аўстрыйскім супермаркеце выявілі 10-сантыметровага павука. Паведамляецца, што гэта быў атрутны павук-вандроўнік роду Phoneutria.

Верагодна, павук трапіў у краму разам з бананамі з Бразіліі. Супрацоўнікі неадкладна апячаталі садавіну і закрылі краму для пакупнікоў.

Бразільскі павук-вандроўнік занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самае атрутнае павукападобнае ў свеце. Яго ўкус выклікае гіпатэрмію, памутненне зроку, сутаргі і, у дадатак, працяглую і балючую эрэкцыю.

Чытайце таксама:

Няўдача года: на жанчыну адначасова напалі ястраб і змяя

8-гадовы хлопчык дазволіў атрутнаму павуку ўкусіць сябе, каб стаць Чалавекам-павуком

Як мурашкі ўспрымаюць пах небяспекі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула