Зноў рэзка павялічылася захваральнасць на COVID-19
За апошні месяц колькасць зарэгістраваных выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце вырасла на 80%. Пра гэта паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя на сваім афіцыйным сайце.
Фота ілюстрацыйнае
З 10 ліпеня па 10 жніўня ва ўсім свеце зафіксавана больш за 1,5 млн новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Аднак у той жа час на 57% да папярэдняга месяца скарацілася колькасць смяротных зыходаў ад захворвання.
Найбольшая актыўнасць каранавіруснай інфекцыі цяпер назіраецца ў Заходне-Ціхаакіянскім рэгіёне. Але адначасова тут жа адзначаюць зніжэнне колькасці смерцяў.
Чытайце таксама:
Штодзённы прыём аспірыну можа шкодзіць здароўю пажылых
У Беларусі задумалі стварыць вакцыну ад грыпу
У Расіі звольнілі кіраўніка навуковага цэнтра, які выпускаў бескарысную вакцыну ад кавіду