БЕЛ Ł РУС

Крым атакавалі 20 беспілотнікаў

12.08.2023 / 7:15

Nashaniva.com

Уначы 12 жніўня расійскія прапагандысты паведамлялі аб перакрыцці і аднаўленні руху аўтатранспарту па Крымскім мосце.

Беспілотнік. Ілюстрацыйнае фота: «АрміяInform»

У акупаваным Крыме, імаверна, спрацавала сістэма СПА, пазней Мінабароны Расіі паведаміла пра атаку нібыта 20-цю беспілотнікамі, піша «Украінская праўда» са спасылкай на расійскія медыя.

Узброеныя сілы Расіі паведамілі, што ў ноч на 12 жніўня адбілі атакі 20-ці ўкраінскіх БПЛА на Крым, пацярпелых і разбурэнняў няма.

Нібыта 10 украінскіх БПЛА знішчана сродкамі СПА.

Яшчэ шэсць беспілотнікаў збіта сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.

Уначы 12 жніўня расійскія прапагандысты паведамлялі аб перакрыцці і аднаўленні руху аўтатранспарту па Крымскім мосце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула