БЕЛ Ł РУС

У Калінінградскай вобласці разбіўся Су-30

12.08.2023 / 15:32

Nashaniva.com

Самалёт пацярпеў крушэнне ў бязлюднай мясцовасці.

У Калінінградскай вобласці Расіі падчас вучэбна-трэніровачнага палёту разбіўся знішчальнік Су-30.

Су-30. Фота: Wikimedia Commons

«Су-30 пацярпеў крушэнне ў бязлюднай мясцовасці пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту ў Калінінградскай вобласці. Увесь экіпаж знішчальніка загінуў, палёт выконваўся без боекамплекта. Паводле папярэдніх звестак, прычынай катастрофы стала тэхнічная няспраўнасць», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула