БЕЛ Ł РУС

Расія пачала прымяняць «Шахеды» ўласнай вытворчасці — даследчыкі

13.08.2023 / 7:57

Nashaniva.com

Мадэлі дронаў іранскай і расійскай вытворчасці называюцца аднолькава, але расійская версія мае спрошчаную канструкцыю.

Абломкі расійскага дрона. Фота: CAR

У ліпені даследчыкі Conflict Armament Research (CAR) задакументавалі парэшткі двух беспілотнікаў «Герань-2», якія расійскія войскі выкарысталі ва Украіне. Пасля аналізу іх канструкцыйных характарыстык і ключавых кампанентаў у CAR прыйшлі да высновы, што Расія прыступіла да вытворчасці і ўкаранення ўласнай айчыннай версіі іранскіх дронаў-камікадзэ Shahed-136.

У дронах большасць кампанентаў — замежнай вытворчасці. Іх выпусцілі кампаніі, чые галоўныя офісы знаходзяцца ў Кітаі, ЗША, Швецыі. 12 кампанентаў выпушчана пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі ва Украіне.

«Шахеды» расійская армія выкарыстоўвае ў вайне з верасня 2022-га. 

Мадэль дронаў іранскай і расійскай вытворчасці называецца аднолькава — «Герань-2». Але расійская версія прасцейшая па канструкцыі, адзначаюць даследчыкі. У ёй выкарыстаны, напрыклад, расійскі модуль навігацыі «Камета». 

«Расійская Федэрацыя, верагодна, зможа хутка вырабіць больш беспілотнікаў «Герань-2» для падтрымання сваёй кампаніі ва Украіне», — прыходзяць да высноў даследчыкі.

Чытайце таксама:

Украінскія вайскоўцы ўпершыню паказалі журналістам свае баявыя марскія дроны

Чаму контрнаступленне Украіны ідзе так павольна?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула