БЕЛ Ł РУС

Германія паставіць Украіне новую мадэль дронаў, якая можа «бачыць і чуць»

13.08.2023 / 10:43

Nashaniva.com

Нямецкі канцэрн Rheinmetall паставіць украінскаму войску беспілотнікі Luna NG для паветранай разведкі да канца 2023 года, паведамляе Bild.

Беспілотнік Luna. Ілюстрацыйнае фота: Julian Herzog, CC BY 4.0, commons.wikimedia.org

Камплект складаецца з наземнай станцыі кіравання з некалькімі беспілотнікамі і стартавай катапульты.

Новая Luna пераўзыходзіць папярэднюю мадэль усімі асноўнымі характарыстыкамі. Акрамя выкарыстання ў якасці разведвальнай сістэмы, беспілотнікі могуць глушыць і перахопліваць сувязь.

Новы беспілотнік мае максімальную вышыню палёту 5000 метраў з далёкасцю разведкі ў некалькі сотняў кіламетраў. Ён можа «бачыць і чуць», характарызуе выданне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула