БЕЛ Ł РУС

Мікрааўтобус з беларускімі рабочымі перакуліўся ў Татарстане

13.08.2023 / 14:55

Nashaniva.com

У Татарстана перакулілася «ГАЗель» з рабочымі, тры чалавекі ў бальніцы.

Фота: відавочцы / «Татар-інфарм»

13 жніўня раніцай у Альмецьеўскім раёне Татарстана адбылося ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса, у якім знаходзіліся 8 чалавек. Пра гэта паведамляе «Татар-інфарм».

Як расказалі відавочцы, каля сямі раніцы паблізу вёскі Калейкіна мікрааўтобус «ГАЗель» перакуліўся ў кювет. Як распавялі людзі, у аўтобусе знаходзілася брыгада будаўнікоў з Беларусі.

Фота: відавочцы / «Татар-інфарм»

Па словах пасажыраў, падчас паездкі кіроўцу стала дрэнна, ён страціў прытомнасць.

У выніку ДТЗ пацярпелі тры чалавекі, іх павезлі на хуткай.

Фота: відавочцы / «Татар-інфарм»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула