БЕЛ Ł РУС

У Адэсе на волю адпусцілі птушанят вушастай савы, якія пацярпелі ад абстрэлаў

14.08.2023 / 09:42

Nashaniva.com

Птушанят вушастай совы, якіх выратавалі байцы марской пяхоты, выпусцілі на волю. Пра гэта паведаміў дырэктар Адэскага заапарка Ігар Белякоў, піша «Украінская праўда».

Фота: Ігар Белякоў

Птушак выратавалі воіны 35-й асобнай брыгады марской пяхоты яшчэ ў ліпені. Іх падабралі сярод паваленых дрэў пасля ракетнага абстрэлу расейцаў.

Тады жывёлы былі маленькімі і мелі патрэбу ў дапамозе.

«Аднаму з савянятаў байцы далі імя Стыч у гонар свайго сабрата па пазыўным Стыч, які гераічна загінуў у вайне з расійскімі нелюдзямі», — кажа дырэктар.

У заапарк іх даставіў баец з пазыўным «Гагарын».

Фота: Ігар Белякоў

Доўгі час у Адэсе савянятаў глядзелі і рыхтавалі да самастойнага жыцця. Цяпер іх адпусцілі ў дзікую прыроду.

Чытайце таксама:

Лонданскі прытулак адмовіўся адпраўляць ката ў брытанскі парламент. Жывёле там будзе небяспечна

Людгер і Ліна становяцца на крыло. Так назвалі нямецкіх гібрыдных буслянят

У Тураве пабачылі чорную варону. І гэта сенсацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула