Міліцыя знайшла жанчыну, якая спрытна збегла ад кантралёраў
Міліцыя Мінска ў сваім канале дала справаздачу: асоба 59-гадовай мінчанкі «была аператыўна ўстаноўлена», інфармацыя перададзена ў «Мінсктранс»для «вырашэння пытання аб прыцягненні жанчыны да адміністрацыйнай адказнасці за безбілетны праезд».
Дзеянням жанчыны, пішуць міліцыянеры, будзе дана прававая ацэнка па артыкуле 24.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за «непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў». За гэта можа пагражаць штраф у памеры ад дзвюх да ста базавых велічынь, або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт.
Відэа са сталай жанчынай, якая спрытна збягае ад кантралёраў, стала вірусным у сеціве.