БЕЛ Ł РУС

Збіраюцца заяўкі на літаратурны конкурс да стагоддзя «Маладняка»

14.08.2023 / 17:37

Nashaniva.com

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў сёлета праводзіць конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк». Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі, што працуюць у жанрах паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за яе межамі, паведамляе Bellit.info.

Мова твораў — беларуская. Тэматыка твораў не абмежаваная.

Узроставы цэнз конкурсу — 35 гадоў.

Дасылаць тэксты ў фармаце.docx(.doc) прапануецца на адрас: konkurs.maladniak@gmail.com з пазнакай «Конкурс» і кароткай інфармацыяй пра сябе.

Аб’ём тэкстаў не павінен перавышаць 15 старонак 14-м кеглем.

Дэдлайн — 1 кастрычніка 2023 года.

Падвядзенне вынікаў і ўганараванне пераможцаў адбудуцца ў лістападзе 2023 года.

Чытайце таксама:

Распачаўся чарговы прыём заявак на прэмію Гедройця

Пачынае прыём заявак літаратурная прэмія імя Карласа Шэрмана

Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча распачынае новы сезон

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула