БЕЛ Ł РУС

Гарадзенцу, які ўваткнуў нож у галаву маці, далі восем гадоў калоніі

15.08.2023 / 15:30

Nashaniva.com

Тое здарэнне адбылося ў лістападзе летась. Позна ўначы моцна п'яны мужчына пасварыўся з 62-гадовай маці і некалькі разоў ударыў яе нажом у галаву.

Пасля гэтага ён выклікаў хуткую дапамогу і паведаміў міліцыі, што яго маці нібыта была збітая невядомымі.

Нарад, які прыехаў на месца выкліку, пабачыў жанчыну з кухонным нажом у правай скроні. Дзякуючы своечасовай медыцынскай дапамозе жанчына выжыла.

Суд Гродна вынес абвінаваўчы прысуд: сыну жанчыны прызначана восем гадоў у папраўчай калоніі строгага рэжыму, піша «Народная Воля».

Чытайце таксама:

У Мінску асудзілі тэлефонных махляроў. Яны тэлефанавалі пенсіянерам ад імя ахвяр ДТЗ

П'яны бяспраўнік за смяротнае ДТЗ на праспекце Пушкіна атрымаў 8 гадоў калоніі

Пенсіянер пад Добрушам узарваў газ у кватэры, каб учыніць самагубства. Але толькі дадаў праблем сабе і стварыў іншым

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула