БЕЛ Ł РУС

У Мінску зносяць адзін з офісаў Прыёрбанка, на яго месцы будзе новая станцыя метро

15.08.2023 / 16:58

Nashaniva.com

На праспекце Машэрава ў Мінску пачалі дэмантаж будынка № 40, у якім раней размяшчаўся Прыёрбанк, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

 

Як вядома, у будучыні на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Крапоткіна размесціцца станцыя «Пярэспа» Зеленалужскай лініі метрапалітэна. Для ўзвядзення новага адрэзка падземкі патрабуецца знесці некалькі будынкаў.

Да пачатку 2025 года ў адпаведнасці з планамі павінны вынесці з месца будаўніцтва ўсе камунальныя сеткі, знесці частку будынка па адрасе вул. Веры Харужай, 25, а таксама будынкі № 36 (адселены жылы дом) і № 40 (Прыёрбанк) на пр. Машэрава.

Як бачна на фота, дэмантаж банкаўскага аб'екта ўжо ідзе.

Чытайце таксама:

«Гэта заўсёды так будзе?» Мінчанка здзівілася незвычайнаму кантролю ў аўтобусе

Два выхады з метро закрыюць на два тыдні

Сэрвіс «Яндэкс. Панарамы» абнавіўся. У аб'ектыў трапіла 2 600 кіламетраў вуліц Мінска, Заслаўя і ўпершыню Фаніпаля

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула