БЕЛ Ł РУС

«Позна піць баржомі». На Delfi абмеркавалі вострую рэакцыю беларусаў на выхад фільма пра пратэсты 2020 года

17.08.2023 / 16:15

Nashaniva.com

«Лепш так, чым ніяк, альбо Скандал вакол фільма «Хроніка сучаснасці» карысны беларускаму грамадству» — калонка беларуса Кірыла Касцяна з такой назваю выйшла на літоўскім партале Delfi. Гэта працяг абмеркавання скандалу пасля выхаду на гэтым партале фільма Мікалая Мамінава аб пратэстах 2020 года. У відэа было шмат буйных кадраў з незаблюранымі тварамі пратэстоўцаў. Сілавікі заявілі пра затрыманні некаторых з іх.

Пасля скандалу з многімі адкрытымі тварамі пратэстоўцаў Delfi зняў відэа з YouTube-канала і заблюрыў твары больш. На днях фільм быў апублікаваны зноў

Дакументальны фільм Мікалая Мамінава «Хроніка сучаснасці», прысвечаны беларускім пратэстам 2020 года і выкладзены 24 ліпеня на YouTube-канале Delfi, выклікаў шмат дыскусій, спрэчак і эмоцый, канстатуе выданне. Аўтар калонкі Кірыл Касцян прызнае, што галоўным прадметам дыскусіі стала бяспека тых, хто трапіў у кадры.

Але аўтар настойвае, што ў фільме няма новых кадраў, усё гэта ўжо ёсць у інтэрнэце і, пры жаданні, усё гэта можна адшукаць. Хаця і прызнае, што «ў нейкай меры фільм скампіляваў гэтыя кадры і «аблягчыў» працу спецслужбам рэжыму Лукашэнкі».

Касцян ставіць пытанне інакш: а «хто забяспечыў бяспеку пратэстоўцаў у другой палове 2020 года, калі пратэсты знаходзіліся ў актыўнай фазе, і потым, пакуль рэжым працаваў над прыняццем новай Канстытуцыі і адаптацыяй заканадаўства да новых рэалій?» Аўтар піша, што сам ён даўно пра гэта задумваўся, але ад суразмоўцаў-беларусаў адказу не чуў. 

«Дыскусія вакол фільма — гэта ў нейкай ступені бравада тых, хто пакінуў Беларусь перад тымі, хто застаўся. Большасць апошніх разумее, у якой сітуацыі яны знаходзяцца, але падобныя гісторыі могуць падштурхнуць іх да эміграцыі. Таму прэтэнзіі да аўтараў фільма «Хронікі сучаснасці» і Delfi датычна адкрытых твараў з боку часткі беларускай апазіцыйнай грамадскасці можна ахарактарызаваць фразай «позна піць Баржомі».

Аўтар ставіць пытанне, а ці патрэбны быў хайп вакол фільма? І адказвае на яго станоўча. 

«Delfi — гэта літоўскі партал, і тым самым праблема беларускага грамадства выйшла за ўнутрыбеларускі «міжсабойчык».

Маўляў, пасля 24 лютага 2022 года Беларусь калі і не знікла з міжнародных навін, то толькі з-за дзеянняў і выказванняў Аляксандра Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў пераважна ў кантэксце вайны ва Украіне.

«Гэта садзейнічае ўкараненню негатыўнага вобраза Беларусі, які міжволі распаўсюджваецца на беларускае грамадства», — піша аўтар.

«Таму як зʼяўленне фільма «Хроніка сучаснасці» на YouTube-канале Delfi, так і наступную дыскусію трэба разглядаць як магчымасць для таго, каб беларускі парадак навін замежных СМІ хоць бы часткова перафакусаваўся на праблемы, якія адчувае беларускае грамадства як унутры краіны, так і ў вымушанай эміграцыі», — мяркуе аўтар.

«Чым больш будзе зʼяўляцца такіх фільмаў як «Хроніка сучаснасці», тым лепей. Бо горш — гэта толькі ніяк», — рэзюмуе доктар юрыдычных навук Кірыл Касцян.

Пра галоўную прэтэнзію да фільма — няякасны рандомны блюр твараў — Касцян нічога не напісаў. 

Беларусы ўжо адрэагавалі на новую калонку выдання.

pic.twitter.com/5vYutfUMrJ

— Misha Ilyin (@m_for_mixacb) August 17, 2023

Спадзяюся супрацоўнікі Delfi ўпішуць у сябе ў кватэрах і прафінансуюць кожнага, каго "подобные истории" падштурхнуць да тэрміновай эміграцыі pic.twitter.com/a6aRkKCM67

— Спадар Джыпсінкоў (@gypsynkov) August 17, 2023

««Тем представителям антилукашенковских сил и СМИ, которые в этой ситуации критикуют Николая Маминова и Delfi, следует задаться несколькими вопросами о том, почему белорусское общество попало в эту ситуацию»

Пусть посидит в окрестно, может найдет ответы на свои «вопросы».

— Anton Motolko (@Motolko) August 17, 2023

Чытайце таксама:

«Часам страшылкі пра беларусаў перасягаюць рамкі». Галоўрэд рускамоўнага Delfi — пра спрэчны фільм Мікалая Мамінава і логіку літоўскіх палітыкаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула