БЕЛ Ł РУС

Жыхару Камянца далі калонію за пашкоджанне чыгункі каля польскай мяжы

18.08.2023 / 11:52

Nashaniva.com

У судзе Камянецкага раёна 7 жніўня асудзілі Уладзіміра Прылуцкага паводле ч. 1 арт. 309 (Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку альбо шляхоў зносін) Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

Чыгунка. Фота: сацсеткі

Суддзя Аксана Шкель прызначыла Уладзіміру адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

Уладзіміра абвінавацілі ў пашкоджанні чыгункі недалёка ад польскай мяжы. Як сцвярджае следства, 19 красавіка 2023 года на ўчастку чыгункі Брэст — Высока-Літоўск мужчына пашкодзіў чыгуначныя шляхі і сістэму сігналізацыі.

Жыхар Высокага прызнаў віну і пакрыў суму нанесенай шкоды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула