БЕЛ Ł РУС

У Шклове падлетак праз няўважлівасць урэзаўся ў грузавік. Але пад крыміналку трапіў кіроўца грузавіка 

20.08.2023 / 10:32

Nashaniva.com

19 жніўня каля 14:00 на вуліцы 70 гадоў Вялікай Перамогі ў Шклове 14-гадовы веласіпедыст, заязджаючы ў дваровую тэрыторыю, праявіў няўважлівасць і стукнуўся ў заднюю частку аўтамабіля ГАЗ, паведамляе магілёўская міліцыя.

 Грузавік, у які ўрэзаўся падлетак

Пасля ДТЗ кіроўца папрасіў хлопчыка не распавядаць бацькам пра здарэнне і ўцёк з месца аварыі.

Аднак падлетак расказаў пра гэта маці, яна адвезла яго ў бальніцу. Як аказалася, школьнік зламаў руку.

Супрацоўнікі ДАІ Шклоўскага РАУС затрымалі кіроўцу, які ўжо паспеў выпіць спіртнога. У дачыненні да мужчыны складзены пратаколы за ўжыванне алкаголю пасля ДТЗ і ўцёкі з месца аварыі.

Чытайце таксама:

Беларус трапіў у ДТЗ у Нямеччыне. Пацярпела дзіця, а шкода ад аварыі склала 12 тысяч еўра

Машына з небяспечным грузам згарэла пад Віцебскам

У Баранавічах п'яны на «Фордзе» пратараніў «Нісан»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула