БЕЛ Ł РУС

У Чэрыкаўскім раёне ад удару токам загінуў камбайнер

21.08.2023 / 16:0

Nashaniva.com

У Чэрыкаўскім раёне атрымаў смяротную траўму работнік аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, паведаміў Следчы камітэт.

Паводле папярэдняй інфармацыі, днём 18 жніўня 59-гадовы мужчына знаходзіўся на назіральнай пляцоўцы камбайна і вырашыў праверыць напоўненасць бункера са збожжам.

У гэты момант тэхніка праязджала пад лініяй электраперадачы. Мужчына зачапіўся целам за правады і атрымаў паражэнне электрычным токам. Пасля ён упаў на кабіну, а затым у жняярку камбайна.

Ад атрыманых траўмаў 59-гадовы мужчына загінуў на месцы здарэння. 

Чытайце таксама:

У Ваўкавыску пры пажары ў кватэры загінуў гаспадар

15-гадовы падлетак патануў у Святым возеры ў Магілёве

У Гомелі пажылая жанчына выпала з акна 9-га паверха

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула