За «экстрэмізм» кіроўца-дальнабойшчык атрымаў 10 сутак арышту
Суддзя Браслаўскага раёна Аляксандр Вязіцкі 31 ліпеня прыняў рашэнне арыштаваць на 10 сутак кіроўцу-міжнародніка Дзмітрыя Жарскага, які, на думку суддзі, распаўсюджваў у сацыяльных сетках экстрэмісцкія матэрыялы. На разгляд адміністратыўнай справы Дзмітрый не з'явіўся.
Дзмітрый Жарскі. Фота: сацсеткі
Суд устанавіў, што Жарскі захоўваў з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю экстрэмісцкага зместу, якая знаходзілася старонках сацыяльнай сеткі «Instagram» з назвай «NEXTA» і «Charter97.org».
Суддзя Вязіцкі пастанавіў арыштаваць кіроўцу-міжнародніка на дзесяць сутак і канфіскаваць у даход дзяржавы яго тэлефон, піша «Віцебская Вясна».
Чытайце таксама:
Наваполацкага прадпрымальніка арыштавалі за «распаўсюд экстрэмізму»
У Оршы мужчыну далі 15 сутак за вокліч «Жыве Беларусь!». Суд не паверыў, што ён выкрыкнуў яго шчыра