«Днямі пабачыце». Буданаў анансаваў праблемы ў анексаваным Крыме
Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны адзначыў, што многія людзі на паўвостраве чакаюць вызвалення.
Кірыла Буданаў. Скрыншот відэа
Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыла Буданаў загадкава анансаваў, што «днямі» ўкраінскі народ «убачыць», як у Крыме знішчаюць захопнікаў.
Пра гэта ён сказаў у каментары каналу ICTV на цэнтральнай плошчы дэакупаванага Ірпеня пасля ўзняцця крымска-татарскага сцяга перад мэрыяй горада.
Як адзначыў Буданаў, «ёсць, на жаль, тыя, што вельмі баяцца дэакупацыі Крыма, але ёсць і шмат людзей, якія чакаюць».
«І трэба даць ім упэўненасць, што іх надзеі не марныя. Вось для таго мы і павінны праводзіць такія мерапрыемствы, як Крымская платформа, мерапрыемствы, скажам так, з рухам супраціву на часова акупаваных тэрыторыях. Проста знішчаць акупантаў у нашым Крыме. Што, у прынцыпе, вы бачыце, і днямі яшчэ ўбачыце», — сказаў ён.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Не верым, што Расія не захоча вярнуцца