Лукашэнка прызначыў новага начальніка тэрытарыяльнай абароны
Аляксандр Лукашэнка 22 жніўня падпісаў указ аб прызначэнні новага начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намесніка начальніка Генеральнага штаба Рэспублікі Беларусь.
Міністэрства абароны Беларусі
На гэтую пасаду прызначаны палкоўнік Дзмітрый Страшынскі.
Раней Страшынскі займаў пасаду начальніка ўпраўлення службы войскаў Узброеных сіл.
Пасада начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намесніка начальніка Генеральнага штаба вызвалілася пасля таго, як генерал-маёр Андрэй Маціевіч, што займаў яе перад тым, 18 ліпеня быў прызначаны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі.
Чытайце таксама:
Украіна канфіскавала маёмасць вайсковай часці з Ліды
Беларусь атрымае яшчэ восем расійскіх верталётаў Мі-35
У Беларусь прыбыў першы эшалон Узброеных сіл Расіі для ўдзелу ў вучэннях АДКБ — «Беларускі Гаюн»