БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, дзе на мінулым тыдні было найспякотней

22.08.2023 / 18:1

Nashaniva.com

Дзе ў Беларусі на мінулым тыдні была зафіксавана самая высокая тэмпература, расказала намесніца начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Марына Грыцкевіч.

Фота ілюстрацыйнае

У мінулы панядзелак, 14 жніўня, у Беларусь прыйшлі вельмі цёплыя паветраныя масы трапічнага паходжання, а разам з імі — гарачыя дні і душныя ночы. У асобныя дні тэмпературныя значэнні на большай частцы тэрыторыі краіны перасягалі +30 градусаў.

Самым гарачым днём выявіўся чацвер, 17 жніўня. У Брэсцкай вобласці ў гэты дзень паветра месцамі прагрэлася да +34, а на метэастанцыі Высокае ў Камянецкім раёне прыборы паказалі 34,1 градуса.

Ноччу мінімальныя адзнакі тэмператур вагаліся ад +14 да +22, што, па словах Марыны Грыцкевіч, на 3-9 градусаў вышэй за шматгадовыя значэнні.

Але рэкорд, тым не менш, пабіты гэтым разам не быў. Абсалютны тэмпературны максімум — +38,9 градуса — быў у Беларусі зарэгістраваны 8 жніўня 2010 года ў Гомелі.

Чытайце таксама:

Спёка адпусціць у аўторак. Засталося трываць два з паловай дні

Ва ўсіх раёнах Беларусі ўведзена абмежаванне на наведванне лясоў

Толькі восьмая раніцы, а ў Мінску ўжо +23°С

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула