Тэлеканал «Расія 24» паведаміў, што Прыгожын загінуў
23.08.2023 / 21:53
Гэта першае афіцыйнае паведамленне пра смерць Прыгожына. Праўда, расійскія СМІ адзначаюць, што тэлеканал, паведамляючы пра магчымую смерць Прыгожына, толькі спаслаўся на звесткі Расавіяцыі, згодна з якімі ў спісах пасажыраў бізнэс-джэта, які разбіўся, быў і заснавальнік «Вагнера».
Абломак самалёта «Эмбраер»
Следства разглядае розныя версіі крушэння бізнэс-джэта Яўгена Прыгожына, паведаміла РБК крыніца ў праваахоўных органах.
«Разглядаюцца ўсе версіі таго, што адбылося, уключаючы памылку пілатавання, тэхнічныя непаладкі і знешняе ўздзеянне», — заявіла крыніца.
Раней Mash паведамляў, што спецслужбы правяраюць у тым ліку версію пра тэракт.
Замежныя медыя паведамляюць, што пра катастрофу ўжо праінфармаваны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Чытайце таксама:
Сярод пасажыраў самалёта, які разбіўся ў Цвярской вобласці, значыцца і Яўген Прыгожын — Расавіяцыя
У Цвярской вобласці Расіі ўпаў бізнэс-джэт «Эмбраер», усе загінулі. Ён належыць Прыгожыну
На аэрадром Мачулішчы прыляцеў самалёт Іл-76 ПКС Расіі — Беларускі Гаюн