БЕЛ Ł РУС

Над Калужскай і Бранскай абласцямі збілі тры беспілотнікі

24.08.2023 / 6:41

Nashaniva.com

Беспілотнікі былі самалётнага тыпу.

Беспілотнік. Ілюстрацыйнае фота: «АрміяInform»

Расійскія вайскоўцы паведамілі, што цягам ночы збілі тры ўкраінскія беспілотнікі — над Бранскай і Калужскай абласцямі.

«Два БПЛА знішчана сродкамі супрацьпаветранай абароны над тэрыторыяй Бранскай вобласці. Яшчэ адзін украінскі БПЛА знойдзены і знішчаны сродкамі СПА над тэрыторыяй Калужскай вобласці», — паведамілі ў Мінабароны РФ у чацвер.

Там заявілі, што беспілотнікі былі самалётнага тыпу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула