БЕЛ Ł РУС

Украінская ДРГ высадзілася ў Крыме, абстраляла аб’ект і вярнулася 

24.08.2023 / 11:19

Nashaniva.com

Расійскі ваенкараўскі канал «Два майора» паведамляе пра начную высадку ўкраінскай ДРГ у Крыме. Паводле канала, 10 чалавек на дзвюх лодках высадзіліся ля сяла Аленеўка каля мыса Тарханкут.

Меркаванае месца высадкі ўкраінскай ДРГ

«Выканаўшы дэманстратыўную стральбу, у тым ліку з гранатамёта, група з’ехала ў напрамку Адэскай вобласці па вадзе», — піша канал.

Канал SHOT паведаміў пра ліквідацыю нібыта «15—20 чалавек», якія прыплылі на чатырох лодках.

Але гэту інфармацыю абвяргае ваенкар Раманаў. «Ніхто не знішчаны. ДРГ УС Украіны адышла без страт», — піша ён.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў прадстаўнік украінскай разведкі Андрэй Юсаў.

«Падраздзяленні ГУР МА здзейснілі высадку ў рамках спецаперацыі, усе заданні выкананыя», — сказаў ён.

Гэта першы выпадак адкрытага заходу такой вялікай украінскай дыверсійнай групы ў Крым.

У пасёлку Маяк размешчана база 3-га радыётэхнічнага палка і радыёлакацыйны вузел. Там жа учора знішчаная расійская сістэма СПА.

Чытайце таксама:

Буданаў: Тым, хто нарабіў глупстваў у Крыме, ім лепш выехаць

Украінцы заявілі пра знішчэнне расійскай ракетнай сістэмы С-400 «Трыумф» у Крыме

Украінцы нанеслі ўдар па мысе Тарханкут. Магчыма, знішчаны ключавы для абароны Чарнаморскага флоту комплекс 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула