БЕЛ Ł РУС

На волю выйшаў палітвязень Валерый Панкратовіч

24.08.2023 / 15:6

Nashaniva.com

Валерыя затрымалі 5 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса). 

Валерый Панкратовіч. Фота: сацсеткі

10 студзеня 2022 года над ім адбыўся суд у закрытым рэжыме, у выніку якога Валерый быў прызнаны вінаватым і пакараны двума гадамі зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Свой тэрмін хлопец адбываў у папраўчай калоніі № 2. Вядома, што ў калоніі палітвязня змясцілі ў ПКТ да сканчэння тэрміну.

Сёння Валерый выйшаў на волю, адбыўшы ў зняволенні 1 год 10 месяцаў і 19 дзён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула