У ліпені сярэдні заробак вырас на шэсць рублёў
Намінальны налічаны сярэдні заробак («бруднымі») склаў у ліпені 1933 рублі і 10 капеек, паведаміў Белстат.
Фота: «Наша Ніва»
У чэрвені сярэдні заробак быў 1927,1 рубля.
Але гэта «бруднымі». Пасля выліку падаткаў «чыстымі» будзе 1662 рублі 40 капеек.
Калі ж браць сённяшні курс даляра (3,1610), то «бруднымі» заробак складзе 611,5 даляра, а «чыстымі» — 525,9 даляра, або 479 еўра.
І яшчэ цікавы факт. За ўсю гісторыю суверэннай Беларусі заробак у ліпені заўсёды рос.
Чытайце таксама:
Хлопец без адукацыі ў 26 гадоў купіў газонакасілку і зарабляе больш за многіх беларусаў
«Мы маладыя, хочацца пагуляць». Беларусы расказалі, на якія заробкі жывуць і на што іх трацяць
Мінбудархітэктуры падлічыла, колькі гадоў беларусу трэба збіраць на сваю кватэру