У Драгічынскім раёне непагадзь нарабіла бяды ФОТА і ВІДЭА
У Драгічынскім раёне на поўдні Беларусі раніцай 26 жніўня прайшла навальніца. Па словах відавочцаў, з-за непагадзі разарвала і паваліла дрэвы, выбіла шыбы ў аўтамабілях і ў дамах. У сеціве з'явіліся фатаграфіі і відэа, піша выданне Telegraf.news.
Шмат інфармацыі з'явілася з гарадскога пасёлка Антопаль. Карыстальнік TikTok нават назваў тое, што адбылося там, «ураганам». На апублікаваных ім кадрах відаць паваленыя дрэвы і раскіданыя па дарогах галінкі.
Таксама, мяркуючы з відэа, дзесьці знесла і частку даху.
А месцамі нават трохі заліло.
Акрамя таго, відавочцы падзяліліся фатаграфіямі разбітых шыбаў у дамах і ў аўтамабілях з тэлеграм-каналам «Віртуальны Брэст».
Дарэчы, Белгідрамет абвясціў на суботу 26 жніўня аранжавы ўзровень небяспекі праз спякоту.
Чытайце таксама:
На нядзелю прадоўжылі аранжавы ўзровень небяспекі. Таксама абяцаюць моцныя залевы
Спёка вяртаецца. На суботу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Па сённяшнім дні вызначалі, якой будзе восень
Беларусаў па ўсёй краіне тэрарызуюць восы, а на лецішча пад Гроднам прыляцеў асаед