БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская пачынае візіт у Аўстрыю і Славенію

27.08.2023 / 10:6

Nashaniva.com

27 жніўня Святлана Ціханоўская разам з міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам выступіць на Еўрапейскім форуме ў Альпбаху (Аўстрыя), паведамляе прэс-служба палітыка.

 Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба палітыка

28 жніўня зранку Ціханоўская бярэ ўдзел у панэльнай дыскусіі, прысвечанай рэгіянальнай бяспецы і будучыні Усходняга партнёрства. Ціханоўская будзе ўздымаць пытанні палітвязняў, прыцягнення памагатых рэжыму да адказнасці, дапамогі беларускім рэлакантам і ўключэння дэмакратычнай Беларусі ў еўрапейскія структуры і праграмы.

Еўрапейскі форум у Альпбаху быў заснаваны пасля Другой сусветнай вайны як пляцоўка для абмеркавання шляхоў барацьбы з нацызмам і камунізмам, дзеля ўсталявання дэмакратыі і міру ў Еўропе.

28-29 жніўня Ціханоўская бярэ ўдзел у міжнародным форуме ў Бледзе ( Славенія), дзе паўдзельнічае ў дыскусіі пра будучыню Усходняга партнёрства разам з прадстаўнікамі Грузіі, Арменіі, Азербайджана. Ціханоўская агучыць бачанне развіцця адносінаў паміж Беларуссю і ЕС, прэзентуе пазіцыю дэмакратычных сіл аб еўрапейскім выбары (прынятую 6 жніўня ў Варшаве) і праект беларускага пашпарта. 

Запланаваны перамовы з прэзідэнткай Славеніі, прэм’ерам Балгарыі, міністаркай замежных спраў Канады, міністрам замежных спраў Паўночнай Македоніі, якая старшынюе ў АБСЕ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула