Непаўналетняга брата адміністратара канала «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» пачнуць судзіць праз тыдзень
Суд над падлеткам, якога ўтрымліваюць у СІЗА на Валадарскага, пачнецца ў судзе Маскоўскага раёна Мінска 7 верасня. Справу будзе разглядаць суддзя Лідзія Цяліца, паведамляе «Вясна».
15-гадовы Арцём Вайцяховіч — брат адміністратара канала «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» Сяргея Вайцяховіча. Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 208 Крымінальнага кодэкса (вымаганне).
Вядома, што Сяргей Вайцяховіч атрымліваў патрабаванні спыніць дзейнасць як умову для вызвалення Арцёма.
Чытайце таксама:
Сын палітыка, брат каліноўца. Палітвязні, якіх пасадзілі ў знак помсты сваякам