БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнтка Венгрыі заклікала Украіну сесці за стол перамоваў

29.08.2023 / 7:54

Nashaniva.com

«Вайна працягваецца паўтара года, і я не бачу ніякага ваеннага рашэння, якое прывяло б да стабільнага і доўгатэрміновага міра», — заявіла Каталіна Новак.

Каталіна Новак і Уладзімір Зяленскі падчас візіту прэзідэнткі Венгрыі ў Кіеў на мінулым тыдні. Фота: president.gov.ua

«Вайна працягваецца паўтара года, і я не бачу ніякага ваеннага рашэння, якое прывяло б да стабільнага і доўгатэрміновага міру. Таму неабходна сесці за стол перамоваў. Я выказала гэта цвёрдае меркаванне прэзідэнту (Уладзіміру Зяленскаму) і публічна, і асабіста», — заявіла кіраўніца венгерскай дзяржавы, піша Deutsche Welle.

У той жа час Будапешт мае намер далучыцца да «формулы міру», ініцыяванай Кіевам, дадала Новак. Паводле яе слоў, Венгрыя лічыць важным свой удзел у любым працэсе, здольным наблізіць мір. Венгрыя рашуча асуджае ўварванне РФ, падкрэсліла кіраўніца дзяржавы.

Прэзідэнтка Венгрыі 23 жніўня ўзяла ўдзел у форуме «Крымская платформа» ва Украіне, а таксама правяла перамовы са сваім украінскім калегам. Паводле даных афіцыйнага Кіева, лідары абмеркавалі двухбаковыя адносіны, трансгранічнае супрацоўніцтва і сумесныя ініцыятывы ў Закарпацкай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула