БЕЛ Ł РУС

Рома Звер спеў песню пра паездку на Данбас. Яго патроліў лідар «Бумбокса» Андрэй Хлыўнюк

29.08.2023 / 9:39

Nashaniva.com

Лідар гурта «Звяры», які спачатку крытыкаваў вайну, а пасля прыехаў на Данбас з канцэртам для акупантаў, апублікаваў відэа песні, запісанай пасля паездкі.

Рома Звер падчас выступу на Данбасе. Скрыншот відэа

Песня — своеасаблівы адказ тым, хто выступае супраць вайны і крытыкуе яго за паездку.

«А когда вернетесь вы с кадрами отснятыми,
станете для чистеньких нерукопожатными.
И со всех сторон говно — полный вентилятор
Вот такое вот кино сняли нам ребята».

У той жа час саліст гурта «Бумбокс» Андрэй Хлыўнюк, які ваюе ва УСУ, запосціў відэа, на якім ён спявае песню «Звяроў» «До скорой встречи», трымаючы ў руках беспілотнік.

Чытайце таксама:

Музыка Рома Звер зʼездзіў на Данбас і выступіў перад расійскімі вайскоўцамі. Да гэтага ён трапіў у чорныя спісы за антываенныя выказванні

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула